Главная / Новости / Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» пашырае свае межы!

Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» пашырае свае межы!

4 фільмы з сёлетняй праграмы кінафестывалю можна будзе пабачыць у кінатэатры “Чырвоная зорка” з 25 па 28 кастрычніка. Гарадзенцам пакажуць кінастужкі - дзве камедыі і дзве драмы - рэжысёраў з Швецыі, Даніі, Эстоніі і Латвіі.

Цырымонія адкрыцця адбудзецца 25 кастрычніка (чацвер) у 18:30  у кінатэатры "Чырвоная зорка" з удзелам каманды і партнёраў фестывалю.

25, кастрынчіка, 19:00 – чорная камедыя "Былая жонка” (Швецыя, рэж. Каця Вік, 2017, 90 хв.).

Клара зноў закаханая, і ўсё, пра што яна марыць, - гэта быць бліжэ да Джэйкаба. Ганна з секундамерам правярае на хуткасць, як яе муж гатуе харчаванне для немаўля. Вера не можа адпусціць свайго былога мужа. З гумарам і сур'ёзнасцю фільм распавядае гісторыю адносін сяброўкі, жонкі і былой жонкі - ад закаханасці да разводу.

26 кастрынчіка, 19:00 – камедыя “Жахлівая жанчына” (Данія, рэж. Крысціян Тафдруп, 2017, 85 хв.). 

Калі Расмус сустракае Мары, ён упэўнены, што яна - каханне ўсяго яго жыцця. Тым непенш, пройдзе не шмат часу, перш чым высветліцца, што Мары - маніпулятарка, якая хітрым чынам падпарадкоўвае жыццё Расмуса і авалодвае яго прасторай. Гэта гісторыя, дзе ў адносінах дамінуе жанчына.

27 кастрынчіка, 19:00 – драма “Канец ланцужка” (Эстонія, рэж. Прыіт Пяясуке, 2017, 81 хв.). 

Самотны сервіс хуткага харчавання побач з пакінутай запраўкай... Сюды добра завітаць, калі вы хочаце, каб вас ніхто не пазнаў. У дажджлівы восеньскі дзень людзі з'яўляюцца тут адзін за адным - усе яны знаходзяцца на мяжы маральнага распаду - ці, можа быць, духоўнага адраджэння? Галоўная гераіня, афіцыянтка, назірае за наведвальнікамі збоку, у яе галаве складаецца незвычайная карціна чалавечых жыццяў і партрэтаў. Адзін за адным - праз сваю асабістую драму - кліенты падштурхоўваюць яе да прыняцця ўласных рашэнняў у сваім жыцці.

28 кастрычніка, 19:00 – гістарычная драма “Хронікі Мэлані” (Латвія, рэж. Віестурс Каірыш, 2016, 120хв.). 

Ноч на 14 чэрвеня 1941 года прынесла смерць больша за 40 тысячам людзей, дэпартаваных з Латвіі, Літвы і Эстоніі ў Сібір па загадзе Сталіна. Сярод набітых у вагоны цягніка для перавозкі скаціны - Мэлані і яе маленькі сын Андрэйс. Наступныя 16 год - штодзённая барацьба за выжыванне; але эпатыя людзей навокал становіцца вялікай дапамогай у безнадзейнай сітуацыі. Людзі рознага паходжання і нацыянальнасці дапамагаюць адзін адному выжыць, атуленыя велічны\ай прыгажосцю сібірскай глушы. Гэта гісторыя кахання, гуманнасці і цуду выжывання ва ўмовах жорсткай дэпартацыі.

ПРА ФЕСТЫВАЛЬ 

Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» праходзіць ужо чатыры гады ў Мінску і мае сваіх аматараў ў іншых гарадах краіны. З часу заснавання ў 2015 годзе ён праходзіў у Гомелі і Віцебску, а ў 2018 - упершыню адбудзецца ў Гродна.

Сёлетні слоган кінафестывалю – “Змяні вугал зроку”. У падтрымку слогану каманда кінафестывалю стварыла адмысловую візуальную канцэпцыю. Перадусім гэта фірмовыя постэры, у якіх здымкі герояў перакуленыя дагары нагамі і літаральна заклікаюць змяніць ракурс. У роліку «Змяні вугал зроку» зняліся дырэктарка кінатэатра «Мір» Таццяна Іванаўна Карнялюк, першы сакратар Амбасады Швецыі ў Беларусі Магнус Сэтэрберг, дырэктарка «Паўночнага ззяння» Воля Чайкоўская, студэнт тэхналагічнага ўніверсітэта Улад Лук’янчук.

 

У арт-роліку змяняецца і вугал зроку, і ракурс, і адбываецца маніпуляцыя з выявамі ў люстэрках. Тут натхненнем сталі шэдэўры сусветнага жывапісу і кінематографа. А выявы ў люстэрку часам даволі правакатыўныя і спрабуюць наўпрост разбурыць стэрэатыпнае ўяўленне пра тое, хто і навошта, уласна, глядзіць на свой адбітак і чаму часам так важна змяніць ракурс. Дзякуючы адметнаму музычнаму складніку, крэатыўныя відэа кінафестывалю з’яўляюцца запамінальнымі. 

Кiнафестываль «Паўночнае ззянне» таксама з'яўляецца адметнай пляцоўкай у Беларусі для абмену досведам i новымi ідэямі паміж прафесіяналамі аматарамі ў сферы кіно. У дні фестывалю і на працягу года арганізатары «Паўночнага ззяння» ладзяць дадатковыя паказы, лекцыі, майстар-класы ды іншыя захапляльныя мерапрыемствы для беларускіх рэжысёраў, прадзюсараў і аматараў як у галіне гульнявога кіно, так і дакументальнага.

Праграма фестываля: https://www.northernlightsff.com/