Главная / Новости / Открыто интернет-голосование в рамках Фестиваля фото и видеопроектов.

Открыто интернет-голосование в рамках Фестиваля фото и видеопроектов.

Третий этап Фестиваля фото и видеопроектов, представленный интернет-голосованием, начался сегодня – 28 марта. Выбрать своего победителя можно по ссылке: https://vk.com/kino_grodno?w=wall167187469_13107%2Fall 

В голосовании представлены следующие творческие работы:

Дзяцінства

Гэта фота я асацыюю са сваім дзяцінствам, бо яно прайшло ў невялікім горадзе: з хатнімі жывёламі, печкай, у майстэрні дзядулі, за працай у садзе. У добрыя ўспаміны з дзяцінства заўсёды хочацца вяртацца, і, менавіта, там я хачу апынуцца і сёння.

Аўтар – Бейня Кацярына Віктараўна.

Раніца

Былі ў вёсцы Вялікі Бор (Гомельская вобл.), каля Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага заказніка. На досвітку пачулі шум, выйшлі на вуліцу і ўбачылі ў далечы вялікага мядзведзя. Ён у момант знік, але мы ўсё роўна зрабілі фотаздымак.

Аўтар – Гарбачова Іларыя Аляксандраўна.

Першае слова

З'яўленне на свет новага жыцця. Маленькія птушаняты спрабуюць вымавіць першыя гукі. Шчасце – ў шчырасьці.

Аўтар – Зінчанка Святлана Валер’еўна.

У бабулі

Месца, дзе ты адчуваеш спакой. Месца, дзе табе заўсёды рады. Месца, дзе ты застаешся сабой...

Аўтар – Зайко Карына Олегаўна.

Кузнец

Сюжет посвящён человеку, который реконструирует старинную технику кузнечного  ремесла на современном уровне,  а также обучает этому искусству желающих.

Автор – Коронкевич Даниил Сергеевич.

Мой Дзед – мая Радзіма

 

Мая малая радзіма – горад Гродна.  Горад, у якім нарадзілася і вырасла ўжо шэсць пакаленняў маёй сям'і.

Гродна – гэта мой любімы горад, мой дом. А домам яго робяць родныя людзі.

На фотаздымку – душа сям'і – мой Дзед. Ён карэнны гарадзенец. Чалавек, які прысвяціў развіццю Гродна сорак шэсць гадоў працоўнага жыцця. Чалавек, які ўвасабляе ў сабе вобраз маёй радзімы.

Аўтар – Пляскайціс Ксенія Ўладзіміраўна.

Вячоркі

Захоплівае дух, калі перад табой раскідваецца магутна і далёка ўшыркі пойма ракі Нёман у Налібоцкай пушчы. Неба, палі – усё гэта, як празрыстае паветра і самая сапраўдная свабода, у якой ёсць месца адзіноце ў натоўпе.

Аўтар – Сіцько Анастасія Аляксандраўна.

Беларускі Калізей

Фотаздымак зроблены на тэрыторыі Ружанскага палаца падчас падарожжаў па Брэсцкай вобласці.

“Беларускі Калізей” – найбольш удалая, на мой погляд, назва для былога Палаца Сапег. Ён можа спаборнічаць са славутым італьянскім амфітэатрам не толькі з-за наяўнасці такіх арак, але і за ўсю сваю веліч.

Аўтар – Савосціна Анфіса Ігараўна.

Геаметрыя

Толькі вясной палі ператвараюцца ў кнігі па геаметрыі. Людзі малююць свае карціны на зямлі. І так з года ў год.

Аўтар – Сіцько Анастасія Аляксандраўна.

***

Победитель будет выбран по наибольшему количеству голосов.

!Участникам запрещается использовать различные методы по накрутке голосов «ВКонтакте»!