Главная / Новости / Змяні вугал зроку! Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін праходзіць у Гродна

Змяні вугал зроку! Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін праходзіць у Гродна

Урачыстае адкрыццё фестывалю адбылося 25 кастрычніка ў кінатэатры “Чырвоная зорка” з удзелам арганізатараў, партнёраў і спецыяльных гасцей - намесніка дырэктара Офіса Савета Міністраў Паўночных краін у Літве Шарунаса Радвілавічуса і саветніка амбасады Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь Б'ёрна Сула.

Са словамі прывітання да гледачоў звярнулася вядучая фестывалю. Яна прадставіла гарадзенцам праграму фестывалю, сярод якой чорная камедыя “Былая жонка”, камедыя “Жахлівая жанчына”, драма “Канец ланцужка” і таксама гістарычная драма “Хронікі Мэлані”.

Традыцыйна галоўным арганізатарам гэтага фестывалю з’яўляецца офіс Савета міністраў Паўночных краін у Літве. На адкрыццё фестывалю завітаў намеснік дырэктара Шарунас Радвілавічус:

- Северные страны являются достаточно интересным феноменом в мире кино, потому что, с одной стороны, в мире кино - это небольшие страны со своими языками, не использующимися нигде заграницей. Но с другой стороны, известны очень многие имена и режиссеров, и актеров скандинавских стран, которые работают и снимают во всем мире, которые получают признание на лучших фестивалях. Очень надеюсь, что это может стать примером того, что даже маленькие страны мира, с казалось бы непонятными никому языками, могут найти свое место в большом бизнесе кино. Уверен, что это станет достойным примером для белорусского кино.

Прывітаў гарадзенцаў і саветнік амбасады Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь Б'ёрн Сула:

- Я прыехаў у прыгажэйшы горад Гродна, каб разам з вамі пабачыць прэм’ерную стужку. Канечне, вельмі шчаслівы, што вы зацікаўлены ў паўночнай культуры. Трэба адзначыць, што ўзаемадзеянне паміж Беларуссю і Паўночнымі краінамі - гэта вельмі важны крок, каб знішчыць межы паміж намі. На самай справе мы не такія ўжо і розныя – на самалёце ўсяго дзве гадзіны пятнаццаць хвілін ад Менску да Стакгольма.

Па словах вядучай фестывалю, “Паўночнае ззянне” – гэта магчымасць для прафесіяналаў і аматараў кіно знайсці нейкі водгук на сваю творчасць, “заканэкціцца” адзін з адным, расказаць пра культурныя адметнасці літаратуры і кіно паўночных краін у параўнанні з Беларуссю:

- І так высвятляецца, што сапраўды мы не такія ўжо і розныя, у нас шмат чаго падобнага і мы павінны працягваць гэтае супрацоўніцтва, - працягваючы думку Б’ёрна Сула, выказалась вядучая.

Звярнулі ўвагу гледачоў і на слоган фестывалю “Змяні вугал зроку”  і ў падтрымку слогану паказалі адмысловы арт-ролік кінафестывалю:

 – Змяніць вугал зроку знычыць паспрабаваць выйсці за межы сітуацыі, паспрабаваць дыстанцыравацца, паглядзець пад іншым ракурсам. І ведаеце, кажуць, што калі ты не можаш змяніць нейкую сітуацыю, змяні сваё стаўленне да яе,  – адзначыла прадстаўнік фестывалю.

Арганізатары паабяцалі, што кожная наступная стужка будзе неверагоднай і незабыўнай. Таму запрашаем вас набыць білеты на наступныя кінастужкі.

26 кастрынчіка, 19:00 – камедыя “Жахлівая жанчына” (Данія, рэж. Крысціян Тафдруп, 2017, 85 хв.). 

Пра што фільм?

Калі Расмус сустракае Мары, ён упэўнены, што яна - каханне ўсяго яго жыцця. Тым непенш, пройдзе не шмат часу, перш чым высветліцца, што Мары - маніпулятарка, якая хітрым чынам падпарадкоўвае жыццё Расмуса і авалодвае яго прасторай. Гэта гісторыя, дзе ў адносінах дамінуе жанчына.

27 кастрынчіка, 19:00 – драма “Канец ланцужка” (Эстонія, рэж. Прыіт Пяясуке, 2017, 81 хв.).

Пра што фільм?

Самотны сервіс хуткага харчавання побач з пакінутай запраўкай... Сюды добра завітаць, калі вы хочаце, каб вас ніхто не пазнаў. У дажджлівы восеньскі дзень людзі з'яўляюцца тут адзін за адным - усе яны знаходзяцца на мяжы маральнага распаду - ці, можа быць, духоўнага адраджэння? Галоўная гераіня, афіцыянтка, назірае за наведвальнікамі збоку, у яе галаве складаецца незвычайная карціна чалавечых жыццяў і партрэтаў. Адзін за адным - праз сваю асабістую драму - кліенты падштурхоўваюць яе да прыняцця ўласных рашэнняў у сваім жыцці.

28 кастрычніка, 19:00 – гістарычная драма “Хронікі Мэлані” (Латвія, рэж. Віестурс Каірыш, 2016, 120хв.).

Пра што фільм?

Ноч на 14 чэрвеня 1941 года прынесла смерць больша за 40 тысячам людзей, дэпартаваных з Латвіі, Літвы і Эстоніі ў Сібір па загадзе Сталіна. Сярод набітых у вагоны цягніка для перавозкі скаціны - Мэлані і яе маленькі сын Андрэйс. Наступныя 16 год - штодзённая барацьба за выжыванне; але эпатыя людзей навокал становіцца вялікай дапамогай у безнадзейнай сітуацыі. Людзі рознага паходжання і нацыянальнасці дапамагаюць адзін адному выжыць, атуленыя велічны\ай прыгажосцю сібірскай глушы. Гэта гісторыя кахання, гуманнасці і цуду выжывання ва ўмовах жорсткай дэпартацыі.

Набыць білеты можна ў касе кінатэатру або па спасылцы:

http://kinoteatr.megamag.by/index.php?cPath=6397