Главная / О нас / СМИ о нас / У Гродне з'явілася федэрацыя гольфа. У планах - будаўніцтва поля для гульні

У Гродне з'явілася федэрацыя гольфа. У планах - будаўніцтва поля для гульні

 

Мини-гольф Гродно могилев беларусь

Поле для міні-гольфа са штучным пакрыццём можа з'явіцца ў Гродне у бліжэйшым часе. Яго цана - каля 30 тысяч долараў, але ёсць спадзеў на спонсараў. Заняцца папулярызацыяй эксзатычнага для Беларусі спорту мае новая арганізацыя, што днямі з'явілася ў Гродзенскай вобласці.

Першы сход членаў-заснавальнiкаў Федэрацыі гольфа Гродзенскай вобласці адбыўся 9 жніўня ва Упраўленні спорту і турызму аблвыканкама. На сустрэчы зацвердзілі статут арганізацыі, агучылі планы развіцця, а таксама абралі старщыню. Ім стаў Юрый Аляксей, генеральны дырэктар "Гроднааблкінавідэапраката".

"Я сам у гольф гуляў толькі двойчы, але ўжо яго палюбіў. Ёсць вялікае жаданне развіваць гольф у Гродне. Дарэчы, з гэтага года ён зноў будзе лічыцца алімпійскім відам спорту. У Гродне мы будзем рабіць поле і прасоўваць гольф у масы. Ставім мэту распавесці гарадзенцам пра яго, бо гэта зусiм новы для нас від спорту. Важна даць людзям магчымасць ударыць клюшкай і адчуць, што такое гольф. Пакуль што ў нас ёсць ідэя, жаданне і энцыклапедыя гольфа", - кажа новы старшыня.

Юрий Алексей Гроднооблкиновидеопрокат  Мини-гольф Гродно могилев беларусь

Юрый Аляксей, фота: Руслан Кулевіч

Юрый Аляксей ужо з'ездзіў на бліжэйшыя гольф-пляцоўкі ў Друскеніках і Мінску. У Магілёве ёсць штучнае поле для міні-гольфа, яно сертыфікавана. Верагодна, гэта поле і паслужыць прыкладам для гарадзенскай пляцоўкі.

"Для пачатку плануем міні-гольфавае поле, на якім можна будзе праводзіць чэмпіянаты. Месца яшчэ не вызначылі, але яно павінна быць у межах горада, каб гарадзенцы маглі спакойна дабрацца. Мы не ставім задачу зрабіць вялікае поле, мы робім такое, каб пакуль толькі вучыцца".

Мини-гольф Гродно могилев беларусь

Тут і ніжэй - пляцоўка ў Магілёве. Фота: Анжаліка Васілеўская, TUT.BY

Мини-гольф Гродно могилев беларусь

Мини-гольф Гродно могилев беларусь

Мини-гольф Гродно могилев беларусь

Юрый Аляксей адзначыў, што гольф не будзе дарагім задавальненнем для гараджан. Цэны плануюць зрабіць такія ж, як у Мінску: за гадзіну чатыры чалавекі заплацяць 40 рублёў.

Каб пабудаваць пляцоўку са штучным пакрыццём трэба каля 25-30 тысяч долараў. Магчыма, дапамогуць спонсары. Федэрацыя ў перспектыве хоча стварыць і пляцоўку з натуральным пакрыццём. Да таго ж, сярод бліжэйшых планаў - прапагандаваць гольф у раёнах вобласці.

Першае фота: Edewaa Foster, usnplash.com

12.08.2016

 

Твой стыль