3 выступлення генеральнага дырэктара КУП “Гроднааблкінавідэапракат” Юрыя Аляксея
Адным з найважнейшых напрамкаў дзейнасці кінапракатнага прадпрыемства была і застаецца дэманстрацыя фільмаў. На сёння тэхнічнае абсталяванне нашых кінатэатраў дае магчымасць арганізаваць паказ прэмʼер у адзін дзень з сусветным пракатам. Але разам з тым падзеі апошніх гадоў (пандэмія COVID-19, санкцыі) яшчэ раз пацвярджаюць неабходнасць развіцця дадатковых відаў паслуг.
Наша ўстанова сканцэнтравала ўсе намаганні на развіцці дадатковых відаў дзейнасці. Абʼём кінапаказу знізіўся больш чым ў тры разы ў 2022-м у адносінах да 2019 года, а даходы ад дадатковых паслуг зменшыліся на чвэрць. Прадпрыемства паспрабавала выраўняць крывую прыбыткаў ад кінапаказу пазабюджэтнымі даходамі.
Так, у 2022 годзе ў структуры даходаў асноўны від дзейнасці складаў 25 %. Аднак у студзені 2023 года дэманстрацыя двух касавых фільмаў: «Аватар: Шлях вады» (вытворчасці ЗША) і “Чабурашка” (вытворчасці Расійскай Федэрацыі) кардынальна змяніла сітуацыю з кінапаказам. Яго ўдзельная вага вырасла з 25 % да 46 %. Даходы ад кінапаказу на душу насельніцтва па Гродзенскай вобласці склалі 1 рубель 38 капеек.
Калі ж казаць у цэлым аб працы ўстановы, то развіцце пазабюджэтнай дзейнасці дазволіла кінапрадпрыемствам вобласці аказаць паслугі ў памеры 3 рублі 96 капеек на душу насельніцтва у 2022 годзе. Асноўны даход па Гродзенскай вобласці атрыманы кінатэатрамі горада Гродна, а гэта – 78,6 %, чатырма раеннымі кінавідовішчнымі прадпрыемствамі выручана 17,4 %, 13 сектарамі па кінавідыаабслугоўванні пры аддзелах культуры райвыканкама – 4 %.
Удзельная вага пазабюджэтных даходаў арганізацый кінематаграфії Гродзенскай вобласці за 2022 год склала 27,3 % ад агульнага аб’ёму пазабюджэтных даходаў абласных арга- нізацый кінематаграфіі рэспублікі. А ўдзельная вага даходаў ад дадатковых паслуг па Гродзенскай вобласці за 2022 год склала 55,5 % агульнага аб’ёму даходаў ад дадатковых паслуг арганізацый кінематаграфіі рэспублікі. Аказанне дадатковых відаў паслуг з’яўляецца прыбытковым. Узровень акупнасці склаў 104,9 % за 2022 год.
Аптымізацыя і рост даходаў ад дадатковых паслуг дазволілі павялічыць прадукцыйнасць працы за 2022 год да 1,53 тыс. рублёў на аднаго сярэдняспісавага работніка за месяц. Сярэдняспісавая колькасць у 2022 годзе склала 175 чалавек, што на 15 менш, чым у 2021-м. Сярэднямесячная заработная плата ў 2022 годзе склала 970,8 рубля, ці 131,9 % у адносінах да 2021-га. Накіравана пазабюджэтных даходаў на стымулюючыя выплаты работнікам 250,7 тыс. рублёў, ці 126,2 % у адносінах да 2021 года.
Культурна-дасугавыя паслугі ў наш час характарызуюцца высокім узроўнем канкурэнцыі. Для захавання пазіцый і дасягнення лідарства наша прадпрыемства пастаянна развіваецца, асвойвае перадавыя тэхналогіі, інвестуе ўласныя (пазабюджэтныя) сродкі ў рэканструкцыю, мадэрнізацыю, пераабсталяванне кінатэатраў і новыя паслугі.
Так, у 2022 годзе прадпрыемства пачало аказваць наступныя віды паслуг. Сумесна з Прэзідэнцкім спартыўным клубам у рамках рэспубліканскага праекта “Смелы крок” пасля рамонту аднавіў працу байцоўскі клуб пры кінатэатры “Кастрычнік”, мы бачым перспектывы ў развіцці гэтага напрамку дзейнасці. 3 мэтай выканання даведзеных паказчыкаў па заробку сродкаў ад кінапаказу, а таксама з мэтай выканання сумеснага плана мерапры-емстваў па наведванні навучэнцамі устаноў адукацыі тэматычных паказаў фільмаў на патрыятычную тэматыку ў 2022/2023 навучальным годзе Упраўленнем культуры і Галоўным упраўленнем адукацыі Гродзенскага аблвыканкама падпісаны план-графік паказаў фільмаў у кінатэатрах Гродзенскай вобласці з раскладам на кожны дзень. Пра-ведзеная работа дала магчымасць прыцягнуць 118,5 тыс. арганізаваных гледачоў, што ў 3,2 разу больш, чым у 2021 годзе (37,2 тыс. чалавек). У клубе “Пушкін” у студзені бягучага года ўведзена новая паслуга – навучанне вакалу. Ужо зароблена 1000 рублёў.
У жніўні 2022 года была створана моладзевая творчая лабараторыя. У яе складзе – спецыялісты па выпуску анімацыйных фільмаў. Гэтыя стужкі можна будзе выкарыстоўваць на перадсеансавых імпрэзах. Сёння на прадпрыемстве працуе 15 маладых адмыслоўцаў.
Падводзячы вынікі, хацелася б сказаць, што развіццё дадатковых паслуг ў існых умовах дало магчымасць не толькі захаваць рабочыя месцы, але і павялічыць заработную плату нашым супрацоўнікам.
Ссылка на источник: https://kultura-info.by/